viasna on patreon

Утворана 6 525 участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў беларускага парламента

2008 2008-07-29T15:47:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be


Утворана 6 525 выбарчых участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. Нагадаем, што парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 28 верасня 2008 года.

На тэрыторыі краіны сфарміравана 6 485 участкаў для галасавання і 40 - за яе межамі, дзе знаходзяцца беларускія грамадзяне. У прыватнасці, у Брэсцкай вобласці ўтворана 982 выбарчыя ўчасткі, у Віцебскай - 948, у Гомельскай - 1 121, у Гродзенскай - 775, у Мінскай - 1 125, у Магілёўскай - 839 і ў горадзе Мінску - 695, канстатаваў сакратар ЦВК.

У бальніцах, санаторыях, прафілакторыях і іншых лячэбна-прафілактычных установах сфарміравана 287 участкаў для галасавання, у воінскіх часцях - 66.

Мікалай Лазавік нагадаў, што ўчасткі могуць аб'ядноўваць ад 20 да 3 тыс. выбаршчыкаў. У адпаведных участковых камісіях будзе працаваць ад 5 да 19 чалавек у кожнай.

Наступным этапам бягучай палітычнай кампаніі будзе стварэнне ўчастковых выбаркамаў. Яны ўтвараюцца не пазней як за 45 дзён да дня выбараў, гэта значыць - да 13 жніўня. Вылучэнне кандыдатур у іх склад павінна завяршыцца да 10 жніўня. Ва ўчастковыя камісіі маюць права накіроўваць сваіх прадстаўнікоў палітычныя партыі, працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне Беларусі шляхам падачы заяў/

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства