viasna on patreon

Магілёўская вобласць: 24 ініцыятыўныя групы дэмакратычных прэтэндэнтаў на 13 акругаў

2008 2008-07-30T12:13:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёўскай вобласці зарэгістравана 24 ініцыятыўныя групы дэмакратычных прэтэдэнтаў у кандыдаты. Кіраўнік выбарчага штабу па Магілёўскай вобласці Юрый Новікаў адзначае: “На дадзены момант зарэгістраваны ўсе ініцыятыўныя групы тых дэмакратычных прэтэндэнтаў, якія выказалі жаданне прыняць удзел у выбарчай гонцы. Зараз ужо пачаўся збор подпісаў. Праблемаў на этапе рэгістрацыі ў кандыдатаў не было”.

“Першапачаткова, - адзначае Ю.Новікаў, - збіраліся балатавацца 28 прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў, але па розных прычынах некаторыя з іх адмовіліся ўдзельнічаць у выбарах”.

Трэба адзначыць, што ў Магілёўскай вобласьці існуе 13 выбарчых акругаў, і ініцыятыўныя групы дэмакратычных кандыдатаў прысутнічаюць на кожнай з іх.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства