Загад “не выпускаць!”
Актывіста Руху “За Свабоду” Віталя Каратыша з Кажан-Гарадка, які знаходзіцца ў 465 ракетнай брыгадзе пад Асіповічамі, куды яго тэрмінова забралі 25 ліпеня, загадалі не выпускаць з часткі, каб не даць магчымасці зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты.
Зараз актывіст мае намер пісаць рапарт аб звальненні для падачы дакументаў, але ён можа гэта зрабіць толькі пасля прысягі, якая прызначана на 9-га жніўня.
- Прэтэндэнт павінен сам падаваць дакументы на рэгістрацыю, аднак былі выпадкі, калі за яго падавалі асобы, якія мелі даверанасць. Думаю, калі Віталя не адпусцяць у звальненне, можна зрабіць нешта падобнае, - адзначыў намеснік кіраўніка Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.
Па словах палітыка, такі тэрміновы прызыў у войска, відавочна, звязаны з удзелам Віталя Каратыша ў выбарчай кампаніі.