viasna on patreon

Магілёў: сябры акруговай камісіі №87 не збіралі подпісы за сваё вылучэнне

2008 2008-08-13T00:00:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” Наталля Самахвала правяла самастойнае раследванне і прыйшла да высновы, што сябры акруговай выбарчай камісіі №87 не хадзілі па выбаршчыках і не збіралі подпісы за сваё вылучэнне Актывістка не пашкадавала свайго ўласнага часу і прайшлася па тых вуліцах, дзе, нібыта, збірала подпісы за сваё вылучэнне ў склад акруговай выбарчай камісіі №87 Святлана Ганіна.

“На вуліцы па адрасу Лунная, 14, - распавядае Наталля, - мне сказаў муж жанчыны, якая нібыта падпісалася за вылучэнне ў склад акруговай выбарчай камісіі Святланы Ганінай , што ніхто тут подпісы ні за каго не збіраў. Магчыма, збор подпісаў праходзіў на працы яго жонкі ў школе №44. Па вуліцы Цяністая, 14 дзверы адчыніла дачка жанчыны, якая таксама працуе ў вышэйўзгаданай школе і таксама сказала ,што ніхто збіраць подпісы да іх не прыходзіў. Яна адзначыла, што свой подпіс яе маці магла паставіць на працы. У іншых дамах на гэтых вуліцах таксама сказалі, што ніхто тут подпісы збіраць да іх не прыходзіў”.

Нагадаем, што ў грамадскай актывісткі ўзнікла падазрэнне аб тым, што сябры акруговай выбарчай камісіі №87 не збіралі подпісы за сваё вылучэнне. Тады яна пайшла на сустрэчу з галоўным спецыялістам упраўлення арганізацыйна-кадравай работы магілёўскага аблвыканкама Людмілай Макаранкай з просьбай паказаць ёй падпісныя аркушы з сабранымі подпісамі за членаў акруговай выбарчай камісіі. Спадарыня Макаранка паказала ёй падпісныя аркушы, якія былі запоўнены адной рукой, за выключэннем подпісаў. Наталля Самахвалава запомніла прозвішча аднаго члена акруговай выбарчай камісіі – Святланы Ганінай, за якую былі сабраны подпісы, а таксама некалькі адрасоў тых людзей, якія нібыта падпісаліся за яе і вырашыла спраўдзіць, ці падпісваліся гэтыя людзі за гэтага сябра камісіі.

“Я западозрыла няладнае, - адзначае Наталля, -  калі ўбачыла, што ўсе дадзеныя ў падпісных аркушах запоўнены адной рукой. Спадарыня Макаранка сказала на гэта, што людзі прыходзілі самастойна ў аблвыканкам, каб паставіць подпісы за сяброў выбарчай камісіі, таму ўсе яны і запісаны адной рукой”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства