Орша: Кандыдат ад улады дае перадвыбарныя абяцанні
Як адзначаюць незалежныя назіральнікі, у СМІ Аршанскага рэгіёна вядзецца актыўная датэрміновая агітацыя за асобных патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Гэдак, мясцовая "Аршанская газета" на працягу апошняга месяца апублікавала тры матэрыялы, са зместу якіх лёгка напрошваецца выснова аб вялікім укладзе Беларускай чыгункі і асабіста яе начальніка Уладзіміра Жарэла ў развіццё горада Оршы. Відаць, для лепшага разумення гэтай ролі памерам амаль на паўстаронкі надрукаваны і партрэт самога Уладзіміра Жарэла. А 12 жніўня ўсё той жа начальнік БЧ правёў прамую лінію з жыхарамі Оршы на мясцовай радыёстанцыі "СКІФ" і паабяцаў за кошт сродкаў чыгункі пабудаваць у Оршы лёдавы палац да 2010 году.
Такі альтруізм заслугоўваў бы самой высокай хвалы, калі не прымаць да ўвагі тую акалічнасць, што Уладзімір Ілліч вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Аршанскай гарадской акрузе № 26.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"