viasna on patreon

Светлагорск: Участковыя камісіі: ніякай апазіцыі!

2008 2008-08-13T14:45:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Светлагорским раёне ва участковыя выбарчыя камісіі не ўключаны ніводны прадстаўнік дэмакратычных сіл. Аб гэтым намеснік старшыні акруговай выбарчай камісіі Уладзімір Кукар паведаміў Святлане Міхальчанцы, якая ўваходзіць ва ініцыятыўную групу па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Сяргея Дайнекі.

12 жніўня адбылося паседжанне выканаўчага камітэта Светлагорскага раёна. На ім утвораныя ўчастковыя выбарчыя камісіі Светлагорскай выбарчай акругі па выбарах у Палату прадстаўнікоў.

“У другой палове дня я была ў райвыканкаме, там сустрэла Уладзіміра Кукара – распавядае С. Міхальчанка. – Спытала ў яго: каго з нашых прадстаўнікоў уключылі  ва ўчастковыя камісіі? Ён адказаў – нікога. На мае словы аб тым, што ў такіх умовах немагчыма праводзіць справядлівыя выбары, ён адказаў: гэта вашыя справы”.

У Светлагорскай выбарчай акрузе 60 участковых камісій. Як распавяла С. Міхальчанка, дэмакратычныя сілы Светлагорскага раёна вылучылі па аднаму прадстаўніку ў 28 камісій. 12 з гэтых людзей былі вылучаны ад грамадзян шляхам збору подпісаў (6 сябраў Партыі БНФ і 6 беспартыйных). Яшчэ 16 чалавек вылучаліся ад Гомельскай абласной арганізацыі Партыі камуністаў (з іх 6 – і шляхам збору подпісаў). Большасць маюць вышэйшую адукацыю – у тым ліку настаўнікі, намеснік дырэктара школы, начальнік аддзела завода.

“Усе яны маглі б паспяхова працаваць ва ўчастковых камісіях. Я лічу, што калі іх не ўключылі, то выбары будуць сфальсіфікаваныя, як і раней” – кажа С. Міхальчанка.

Канкурэнтам Сяргея Дайнекі на выбарах з’яўляецца Валянціна Кавалёва, цяперашні дэпутат Нацыянальнага сходу, якая да таго была намеснікам старшыні Светлагорскага райвыканкама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”     

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства