Мазыр: Пракуратура ігнаруе скаргі на парушэнне выбарчага заканадаўства
Дагэтуль не разгледжаная скарга Паўла Наздры на парушэнне выбарчага заканадаўства, пададзеная ў Гомельскую абласную пракуратуру яшчэ 21 ліпеня. Нагадаем, што паводле арт.49 ВК РБ, падобныя скаргі павінны быць разгледжаныя і па іх прынятыя рашэнні ў 10-дзённы тэрмін. Бяздзейнасць абласной пракуратуры Павел Наздра абскарджвае ў Генеральнай пракуратуры і ЦВК.
У скарзе гаворыцца: "21.07.2008 г. мною ў пракуратуру Гомельскай вобл. была пададзена заява аб парушэнні арт.35 Выбарчага кодэкса РБ. 22.07.2008 дадзеная заява была прынята да разгляду Гомельскай абл. пракуратурай. Паводле ст.49 выбарчага кодэкса РБ, дадзеная заява павінна было быць разгледжана ў скарочаныя тэрміны. У сувязі з тым, што дадзеная заява патрабавала правядзення праверкі заяўленых парушэнняў, тэрмін разгляду быў падоўжаны да 30.07.2008 г. -- не пазней дадзенага тэрміна на сваё зварот я павінен быў атрымаць матываваны адказ. Аднак матываванага адказу на сваё заяву аб фактах парушэння выбарчага кодэкса з Гомельскай абласной пракуратуры я не атрымаў. Праверка дадзеных фактаў парушэння выбарчага кодэкса не была праведзеная. Замест матываванага адказу я атрымаў нічым не матываваныя адпіскі.
24.07.2008 г. пракуратура Гомельскай вобл. накіравала маю заяву для разгляду в.а.пракурора Мазырскага р-на Гуду С.В.
7.08.2008 я атрымаў з пракуратуры Мазырскага р-на паведамленне аб накіраванні маёй заявы для разгляду па сутнасці старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Якабсону А.С. Прычым паводле паштовага штампа, ліст было адпраўлены і атрыманы мною 7.08.2008 г. Аднак на фірмовым бланку паведамлення з пракуратуры стаіць дата 30.07.2008 г. Відавочна, адказ датаваны заднім чыслом, каб схаваць парушэнне тэрмінаў разгляду дадзенай заявы. Акрамя таго, в.а пракурора Мазырскага р-на С.В. Гуд растлумачыў мне, што рашэнне мазырскай пракуратуры я магу абскардзіць у Гомельскую абласную пракуратуру.
Аднак 21.07.2008 г. менавіта ў Гомельскую абл. пракуратуру было пададзена заява аб парушэнні Выбарчага кодэкса. Матываванага адказу з Гомельскай абл. пракуратуры ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны не было прадстаўлена. Паводле дзеючага заканадаўства, адмова ў разглядзе звароту павінна быць матываванай.
На падставе вышэйпададзеных фактаў парушэння дзеючага заканадаўства прашу правесці праверку парушэння заканадаўства РБ, прыцягнуць да адказнасці вінаватых асоб паводле арт.49 ВК РБ, вынесці пратэст на парушэнне органамі пракуратуры дзеючага заканадаўства і неналежнага выканання імі сваіх службовых абавязкаў".
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"