Максім Сергіец аштрафаваны на 20 б.в.
https://spring96.org./be/news/29685
2009
2009-09-14T15:39:53+0300
2009-09-14T15:39:53+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/action-sergiec.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня суд Цэнтральнага раёну сталіцы пакараў актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Сергійца адміністрацыйным штрафам у памеры 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў).Такое рашэньне прыняла судзьдзя Карнюшка О.А.
Нагадаем, 10 верасьня Цэнтральны райсуд Менску пакараў 16 затрыманых напярэдадні ўдзельнікамі акцыі пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. Пікет праходзіў пад лозунгам “Не – расейскай акупацыі! Жыве Беларусь!”. Аднак працэс па справе Максіма Сергійца быў адкладзены: судзьдзя паглядзела на ягоны зьнешні выгляд і адправіла "залечваць раны".