viasna on patreon

Менск: Суд палічыў правільным неўключэнне сяброў Партыі БНФ у камісіі

2010 2010-03-17T09:23:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/partyja_bnf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Партызанскага раёна Менска адхіліў прапанову Партыі БНФ аб магчымасці дадатковага уключэння сябраў партыі ў склад участковых выбарчых камісій Менска на падставе іх няпоўнай укамплектаванасці. Зараз у гэтых камісіях ёсць 7 прадстаўнікоў партыі БНФ. Пры гэтым сябра партыі, уключаная ў склад адной з участковых камісій Цэнтральнай выбарчай акругі вымушана была адмовіцца ад удзелу ў працы па стану здароўя.

– Падчас судовага паседжання высветліліся некаторыя парушэнні Выбарчага кодэксу пры фармаванні ўчастковых камісій, але суд вырашыў не разглядаць гэтае пытанне, бо мы абскарджвалі неўключэнне прадстаўнікоў партыі ў склад камісій, – адзначыў Вадзім Канапацкі, намеснік старшыні Менскай гарадской арганізацыі БНФ. – На жаль судовая сістэма дзейнічае ў інтарэсах уладнай групоўкі, а не закона. Нават калі ёсць добры закон, то ён разбіваецца аб практыку яго прымянення і існуючую кругавую паруку. Тым не менш, мы гатовыя аказваць усю неабходную юрыдычную і метадычную падтрымку нашым сябрам, якіх уключылі ў камісіі.

Сумныя лічбы колькасці прадстаўнікоў дэмакратычных партый у складзе выбарчых камісій прывялі да з’яўлення розных меркаванняў адносна далейшага ўдзелу у выбарах.

На сёняшні дзень няма кансалідаванай пазіцыі: некаторыя кандыдаты ў дэпутаты намерваюцца ісці да канца, некаторыя ўжо гатовы выйсці з перадвыбарчай барацьбы, некаторыя яшчэ думаюць, – акрэсліў сітуацыю Вадзім Канапацкі. – Асабіста я, як прэтэндэнт у кандыдаты, збіраюся ўдзельнічаць у выбарах да той пары, пакуль мне будзе што сказаць уладам. І зараз мне ёсць што сказаць...

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства