viasna on patreon

За 5 хвілін зацвердзілі, а за 7 дзён не змаглі надрукаваць

2010 2010-03-17T18:35:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/barharvykankam-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак Баранавіцкага гарвыканкама

Будынак Баранавіцкага гарвыканкама

17 сакавіка назіральнік Сяргей Гоўша накіраваў заяву пракурору горада Баранавічы. У заяве гаворыцца, што згодна “Каляндарнаму плану арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і прывядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 26-га склікання”, зацверджаным пастановай Цэнтральнай камісіі ад 21.01.2010г. № 7, спісы участковых выбарчых камісій павінны быць надрукаваны ў прэсе на працягу 7 дзён з моманту іх зацвярджэння. Пасяджэнне Баранавіцкага гарвыканкама па зацвярджэнні складу участковых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў адбылося 10 сакавіка. За 5 хвілін працы  было зацверджана 66 участковых камісій у складзе 685 чалавек, а за 7 дзён гэтыя спісы не змаглі  надрукаваць.

У сваёй заяве пракурору горада Баранавічы Сяргей Гоўша паведамляе, што сёння, 17 сакавіка, мінула акурат сем дзён, а спісы участковых выбарчых камісій у дзяржаўнай газеце “Наш край” не з’явіліся. Таму назіральнік просіць прыняць меры пракурорскага рэагавання і забяспечыць падчас выбарчай кампаніі выкананне Выбарчага кодэксу дзяржаўнымі службовымі асобамі горада Баранавічы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Заява С.Гоўшы пракурору горада Баранавічы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства