viasna on patreon

Гродзенскія чыноўнікі ходзяць у турму на экскурсію

2010 2010-06-24T14:28:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kamera.jpg

Паводле ініцыятывы пракуратуры Гродзенскай вобласці на прамысловых прадпрыемствах рэгіёна ствараюцца камісіі па барацьбе з карупцыяй.

Гэта абумоўлена ў першую чаргу тым, што згодна з дадзенымі пракуратуры, у рэгіёне апошнім часам істотна падвысілася колькасць злачынстваў, звязаных са злоўжываннем службовымі паўнамоцтвамі. Аб гэтым сведчаць і арышты высокапастаўленых гродзенскіх чыноўнікаў.

Аднак, жыхары горада, з улікам досведу мінулых гадоў, даволі скептычна глядзяць на антыкарупцыйную кампанію:

- Лукашэнка за непрыняццё мераў па барацьбе з карупцыяй, за укрывальніцтва злачыннага свету зняў пракурора Гродзенскай вобласці. Аднак, як высветлілася, зняў ён не для таго, каб аддаць пад суд, а для таго, каб перавесці ў Генпракуратуру рэспублікі. На маю думку, далей гаварыць няма пра што.

Тым часам, па ініцыятыве пракуратуры арганізавана экскурсія гродзенскага чынавенства ў турму. Супрацоўнікі праваахоўных органаў лічаць, што такім чынам можна прадухіліць здзяйсненне хабараў - найбольш распаўсюджанага злачынства сярод кіраўнікоў розных узроўняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства