viasna on patreon

Турэмная адміністрацыя ня выканала дамову адносна лячэньня Аўтуховіча

2010 2010-08-09T10:06:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/autuxovich.jpg

Адвакат Павал Сапелка паскардзіўся на тое, што з-за турэмнай адміністрацыі сарвалася яшчэ адна спроба вылечыць зубы для Мікалая Аўтуховіча:

«Раней была дасягнутая дамоўленасьць, што Аўтуховіча прывязуць на лячэньне. Раней я запісаў яго на прыём да хірурга-стаматоляга ў адну з клінік. Але, на жаль, гэтыя дамоўленасьці парушылі і Мікалая не этапіравалі. Далей, як мне падаецца, становіцца праблемным такое лячэньне, бо я не магу зрываць працу мэдыцынскіх стаматалягічных устаноў. Ня першы раз ужо я запісваюся на прыёмы ад імя Аўтуховіча, а потым яго не прывозяць на лячэньне».

Паводле адваката, Мікалай Аўтуховіч здолеў перадаць кароткія зьвесткі пра сябе з карантыну Івацэвіцкай калёніі № 5:

«Дайшла інфармацыя, што зь ім усё нармальна, чакае нашай сустрэчы для працы па ягонай далейшай абароне».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства