Прафіляктыка ДДА ў Беларусі
Ня так даўно мы распавядалі пра праграму пафіляктыкі ДДА ў розных краінах. Сёньня гаворка пойдзе пра тое, як гэтая праблема вырашаецца на беларускай глебе.
ДДА – дарослае дзіця алькаголіка – так скарочана можна акрэсьліць асобу, якой у дзяцінстве давялося жыць у сям’і, дзе адзін альбо абое бацькі мелі алькагольныя праблемы, і гэтыя нступствы яна адчувае ў сваім дарослым жыцьці.
Вельмі часта такія асобы нават ня ведаюць пра гэты сындром, і ня ведаюць прычынаў сваіх жыцьцёвых паразаў. Такім людзям неабходна дапамагчы, яны патрабуюць псыхалягічнай тэрапіі. Сындром ДДА мае некалькі праяўленьняў: слабая вера ва ўласныя магчымасьці й сілы, вельмі нізкая самаацэнка, пастаянны стрэс і неабгрунтаваны страх, няздольнасьць прымаць самастойна рашэньні, няздольнасьць будаваць асабістае жыцьцё зь іншым чалавекам, а нават замкнутасьць на іншых і жыцьцё ва ўласным сьвеце, альбо, наадварот, вялікая імпульсыўнасьць, якая можа несьці за сабою некантраляваную агрэсію.
Кіраўнік катэдры грамадзкай псыxалёгіі Гомельскага Ўнівэрсытэту Галіна Гатальская распавядае, якім чынам дапамога асобам з сындромам ДДА вядзецца ў Беларусі.
Праблема алькагалізму ў сям’і й ейныя наступствы - гэта праблема, якая назіраецца ва ўсіх краінах, незалежна ад узроўню дабрабыту. У Беларусі гэта вялікая праблема.
Галіна Гатальская: Трэба зазначыць, што праблема сузалежных людзей, да якіх адносяцца таксама дарослыя дзеці алькаголікаў - гэта праблема ня новая для Беларусі. Але ў тым кантэксьце, у якім яна разглядаецца ў Польшчы, ёсьць аспэкты, якія ў Беларусі не фігуруюць. Напрыклад, у Польшчы гэтая праблема разглядаецца ў клінічным кантэксьце, калі асоба мае права нават на бясплатную псыхатэрапэўтычную падтрымку, якая можа доўжыцца цягам 2 гадоў і даўжэй. У нас гэтая катэргорыя ў якасьці асобнай групы пацыентаў не выдзяляецца. Такія асобы хучэй разглядаюцца ў якасьці кліентаў, якія могуць заяўляць пра свае тыя ці іншыя псыхалягічныя патрэбы й атрымліваць псыхалягічную дапамогу.
На сёньняшні дзень у Беларусі няма адмысловай праграмы падтрымкі для людзей за такімі праблемамі. Ды й грамадзтва, як зазначае спадарыня Гатальская, ня надта добра ведае пра існаваньне такой праблем, як ДДА.
Галіна Гатальская: Неабходна сказаць пра два ўзроўні стаўленьня да праблемы. Існуе стаўленьне да гэтых людзей, як да праблемнай катэгорыі. Праблемнай у тым сэнсе, што яны маюць патэнцыял, але ня могуць яго рэалізаваць у поўнай меры ў сувязі з напружанымі ўмовамі, у якіх ім давялося дарастаць. Зь іншага боку гэтая праблемная катэгорыя й ня выдзяляецца. Моладзь, якая вучыцца, студэнты, пачынаюць лепей разумець сябе, свае патрэбы, і таму пачынаюць усё часьцей зьвяртацца па дапамогу. Яны хочуць паверыць у свае магчымасьці й сілы, паколькі размеюць, што ўмовы іх дзяцінства ствараюць для іх праблемную сытуацыю, зь якой трэба выходзіць. Ёсьць таксама катэгорыя людзей, якія ня маюць сьвядомасьці, што карані праблемаў, зь якімі яны сутыкаюцца ў жыцьці, сягаюць алькаголю бацькоў. Такія асобы патрабуюць дапамогі, але пра гэта ня ведаюць.
Па словах Галіны Гатальскай, ад пачатку 90-х гадоў у гарадох, а нават сельскіх мясцовасьцях існуюць тэрытарыяльныя цэнтры прыхалягічнай дапамогі, дзе таксама асобы з сындромам ДДА могуць атрымаць дапамогу.
Галіна Гатальская: У гэты цэнтар можа зьвярнуцца па псыхалягічную дапамогу кожны чалавек, таксама й з сындромам ДДА. У такіх цэнтрах аказваецца бясплатная псцыхалягічная дапамога. Але ў першую чаргу такая асоба павінна зразумець, што яна патрабуе псыхалягічнай дапамогі. Вельмі патрэбная праграма псыхалягічнай адукацыі, якая дазволіць маладым асобам, якім давялося расьці ў нездаровых умовах алькагалізацыі сваіх бацькоў, у большай ступені зразумець, што яны патрабуюць псыхалягічнай падтрымкі й дапамогі, каб больш упэўнена крочыць па жыцьці.
Эскпэртка дадае, што беларускія псыхолягі працуюць над распрацоўкай адпаведнай праграмы па дапамозе асобам з сындромам ДДА. Таксама вядзецца праца над дыдактычным дапаможнікам для беларускіх псыхолягаў аўтарства польскіх і беларускіх спэцыялістаў. Гэта робіцца дзеля таго, каб паказаць шырэйшы спэктар магчымасьці лячэньня сузалежнасьці ДДА ў Беларусі.