Падазраваныя ў нападзе на расійскую амбасаду па-ранейшаму за кратамі
https://spring96.org./be/news/35183
2010
2010-09-15T11:31:54+0300
2010-09-15T11:31:54+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/akrescina.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мінскі ізалятар часовага ўтрыманьня 14 верасня пакінула адна з затрыманых па падазрэньні ў нападзе на расійскую амбасаду Таццяна Семянішчава. Яна правяла за кратамі 6 дзён.
З трэцяга верасня за кратамі па розных падставах знаходзяцца Аляксандр Францкевіч (пераведзены ў Салігорск) і Мікалай Дзядок. Зараз першага падазраюць у хуліганскім нападзе на будынак міліцыі ў Салігорску, а другога – ў рабаваньні.
З 8 верасня ў ізалятары часовага ўтрыманьня знаходзяцца Аляксандр Бугаёў, Уладзімір Валодзін (авінавачваюць нібыта ў нападзе на Дом прафсаюзаў), а таксама сябра арганізацыі “Правы Альянс” Ігар Чапіга і актывіст незарэгістраванай "Партыі Свабоды" Сяргей Папоў.
Тэрмін затрыманьня Дзядка, Бугаёва і Валодзіна працягнуты да 17 верасьня.