Мікалая Дзядка абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі, што адбылася год таму
Мікалаю Дзядку 1 кастрычніка прад’явілі абвінавачваньне ва ўдзеле ў акцыі каля генштаба Міністэрства Абароны супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў «Захад–2009» па частцы 2 артыкуле 339 (Хуліганства, здзейсьненае групай асоб). Спачатку яго трымалі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, а 24 верасьня перавялі ў СІЗА на ВаладарскагаЮ дзе ён чакае суда па гэтай справе.
Па неафіцыйнх звестках, на тэрытэрыю Генштаба пад час акцыі 19 верасня 2009 года закінулі дымавую шашку.
Характэрна, што з моманту затрыманьня да непасрэдна арышту Дзядка прайшло 29 сутак (у адпаведнасці з КПК РБ тэрмін затрыманьня падазраванага не можа перавышаць 3 сутак, а ў асобных выпадках па распараджэньні пракурора тэрмін можа быць прадоўжаны да 10 сутак).
Рэпрэсіі ў дачыненьні да актывістаў анархісцкага руху праходзяць па ўсёй краіне – у Гомелі, Брэсце, Гродна, Салігорску. Па некаторых дадзеных у КДБ выклікалі не менш 50-ці чалавек. У многіх канфіскаваныя кампутары і літаратура.
Па гэтай жа справе 30 верасня былі затрыманы Барыс Ашчэпкаў. Ён дапамагаў бацькам маладзёнаў, затрыманых раней па так званых справах нападаў, скантактавацца з праваабаронцамі. Раніцай яго арыштавалі на тры дні. Барыс утрымліваецца ў Цэнтральным РАУСе Менску. Ёсць зьвесткі, што разам з ім затрымалі актывіста Дзяніса Быстрыка.
Мікалая Дзядка можна падтрымаць лістом: г. Мінск, 220050, вул. Валадарскага д. 2, СІЗА№1, к.42, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу