viasna on patreon

Магілёў: На вуліцах з’явіліся пікеты па збору подпісаў (фота)

2010 2010-10-06T08:08:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mahiliou-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве першы пікет з’явіўся ў цэнтры на Зорнай плошчы па збору подпісаў за прэтэндэнта ў кандыдаты Андрэя Саннікава яшчэ пяць дзён таму. Праз пару дзён можна было ўбачыць агульны пікет за дэмакратычных кандыдатаў на прэзідэнцкае крэсла Яраслава Раманчука, Міколу Статкевіча, Віталя Рымашэўскага і Рыгора Кастусёва. На адным стэндзе віселі фотаздымкі першых трох, стаяў столік са стулам і побач стаяў асобны плакат за кандыдата ад БНФ Рыгора Кастусёва. За ўсіх іх збіралі подпісы два чалавекі, прапаноўваючы кожнаму падтрымаць адразу ўсіх дэмакратаў.

5 кастрычніка выставілі свае першыя пяць пікетаў прыхільнікі Ўладзіміра Някляева. Сваё спазненне актывісты адзначаюць затрымкай у падвозцы абсталяванне, але абяцаюць навярстаць страчанае.

У некалькіх кропках гораду былі заўважаны пікеты ў падтрымку дзеючага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка. Пікеты ладзіліся ГА “Белая Русь”.

Каманды іншых кандыдатыў на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у горадзе не былі заўважаны.

“Я стаяў у цэнтры ў пікеце недалёка ад пікета ў падтрымку Лукашэнкі, - гаворыць член ініцыятыўнай групы Ўладзіміра Някляева Максім Кавалёў, - за амаль дзве гадзіны да пікета ў падтрымку Лукашэнкі падыйшло ўсяго некалькі чалавек. Увесь астатні час зборшык подпісаў альбо размаўляў па тэлефоне, альбо гуляў на ім ў нейкую гульню”.

Побач з ладжаным пікетам у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі размясціліся з пікетамі ініцыятыўныя групы Андрэя Саннікава, Рыгора Кастусёва і Ўладзіміра Някляева. Каля іх ні на хвіліну не знікалі зацікаўленыя грамадзяне і часам натоўп дасягаў некалькіх дзесяткаў чалавек. Чэргі каб падпісацца за дэмакратычных кандыдатаў былі, але невялічкія. Канфліктаў з супрацоўнікамі міліцыі за ўвесь час пікетавання не было зафіксавана.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства