Гомельская вобласць: Сайты выканкамаў адрэагавалі на публікацыю "Праваабаронцаў за свабодныя выбары"
Пасля публікацыі на нашым сайце паведамлення, у якім распавядалася аб адсутнасці на 1 кастрычніка бягучага года на шэрагу сайтаў выканкамаў Гомельскай вобласці на інфармацыйных застаўках пра выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь даты “19 снежня 2010 года”, адбыліся змены ў станоўчы бок (“Гомельская вобласць: На некаторых сайтах выканкамаў адсутнічае нават дата выбараў прэзідэнта” ад 3 кастрычніка).
Так, абсалютна ўсе названыя ў матэрыяле сайты - Гомельскага аблвыканкама, Мазырскага, Калінкавіцкага і Лельчыцкага райвыканкамаў – паставілі дату.
Лепш за ўсіх гэта зрабіў сайт Гомельскага аблвыканкама і Мазырскага райвыканкама. Банэры на гэтых сайтах стаяць зверху і падкрэсліваюць значнасць паведамлення. На сайце Мазырскага райвыканкама ў дадатак змянілі дызайн інфармацыйнай застаўкі.
Але на сайтах Калінкавіцкага і Лельчыцкага райвыканкамаў месца знаходжання банэраў засталося ранейшым. У Калінкавіцкім - пад рубрыкай “Остальные новости рубрики”, У Лельчыцкім – пад рубрыкай “Фотогалерея”.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"