viasna on patreon

Выбары прынеслі ў Салігорск цяпло?

2010 2010-10-06T13:11:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як ніколі рана пачалася падача цяпла ў жылы фонд Салігорска і населеныя пункты раёна. Жыхары рэгіёна масава тлумачаць гэткую спешку надыходзячымі выбарамі. У сітуацыі паспрабавалі разабрацца актывісты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

У панядзелак 4-га кастрычніка ў кватэрах Салігорска пачало працаваць цэнтральнае ацяпленне. Салігорскі тэлевізійны тэлеканал паспяшыў паведаміць аб рашэнні райвыканкаму ўключыць ацяпленне, зыходзячы з нарматыву сярэдняй тэмпературы вонкавага паветра, якая ў апошнія пяць дзён не перавысіла восем градусаў цяпла. Аднак насамрэч выходныя былі досыць цёплымі. Як сведчыць сайт Gismeteo.by, інфармацыяй з якога карыстаюцца, між іншым, цеплавыя службы Салігорску, сярэднесутачная тэмпература у субботу, 2 кастрычніка, складала 9°С, а ў нядзелю - 9,5°С.

Салігорцы, не гледзячы на інфармацыйную пасіўнасць мясцовых СМІ адносна выбарчай тэматыкі, традыцыйна з'яўляюцца палітычна чулымі грамадзянамі і адразу звязалі факт ранняй падачы цяпла ў кватэры з набліжэннем выбраў прэзідэнта. Сваё меркаванне на гэты конт выказаў сябра ініцыятыўнай групы Алеся Міхалевіча Уладзімір Шыла:

- Безумоўна, факт падачы цяпла ў жылыя дамы гораду пасля цёплых выходных не можа не выклікаць здзіўлення. Тэмпература цягам пяці дзён напярэдадні падключэння відавочна не была меншай за патрэбны мінімум. Ды і як сведчыць досвед, гарадскія службы з падачай цяпла заўсёды цягнуць да самага апошняга моманту і ўявіць сабе пуск цяпла, калі нарматывы гэта яшчэ не патрабуюць, проста немагчыма. Нават калі тэмпература меншая за  сярэднесутачныя восем градусаў, дзяржава заўсёды імкнецца адкласці момант падключэння ацяплення на некалькі дзён, каб зэканоміць хоць нейкія грошы. Што ўжо казаць пра сёлетні незайздросны  асабліва эканамічны стан у краіне. Таму асабіста я абсалютна перакананы, што гэта чарговы крок з боку ўладаў па залагоджванні электарату напярэдадні выбараў. Калі ўжо заробкі па ўсёй краіне падвышаюць, не гледзячы на законы рынку і разбуральныя наступствы для эканомікі, дык чаму б не  даць раней цяпло ў дамы салігорцаў, якія заўсёды славіліся сваёй пратэстнасцю. А людзі гэта добра бачаць і ўсё выдатна разумеюць.

Сітуацыю на ўмовах ананімнасці пагадзіўся пракаментаваць адзін з супрацоўнікаў Салігорскай міні-ЦЭЦ:

- Так, напярэдадні быў загад з Мінску каб даць цяпло ў дзіцячыя садкі. Аднак калі мы прышлі ў панядзелак на працу, загад ужо даслалі іншы. Гэта была абсалютная неспадзеўка. Тым больш, што аніякіх нечаканых метэаралагічных зменаў не адбывалася. Гэта была пазапланавая падзея, бо звычайна папярэджваецца аб пуску цяпла загадзя, каб грамадзяне ведалі і былі да гэтага падрыхтаваныя. Тыя ж радыятары каб праверылі. А тут для нас саміх гэта быў сюрпрыз. Можа гэта і паранойя, але ж я і мае калегі звязваем гэта з набліжэннем выбраў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства