viasna on patreon

Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу партыі левых “Справядлівы свет”

2010 2010-10-07T09:07:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sm_img.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 кастрычніка ў Гарадзенскім абласным судзе адбыўся разгляд скаргі мясцовай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” на неўключэнне яе прадстаўніка Анатоля Іванчыка ў склад Гарадзенскай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Інтарэсы абласной арганізацыі партыі на працэсе прадстаўляў Віктар Міхальчык.

На судзе прысутнічалі прадстаўнікі аблвыканкаму, у прыватнасці Сяргей Хацук, намеснік кіраўніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы і супрацоўніца юрыдычнага аддзелу гэтай дзяржаўнай установы.

Суддзя Вячаслаў Міхневіч, выслухаўшы два бакі, скаргу абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” не задаволіў. Судовае паседжаннне ў прысутнасці намесніка пракурора Гарадзенскай вобласці доўжылася каля 50 хвілін. На адкрытым працэсе былі таксама мясцовыя праваабаронцы.

Прадстаўнік БХК Раман Юргель так пракаментаваў рашэнне суда: “Ніхто і не спадзяваўся на нейкую сенсацыю. Такія разгляды, як павялося, звычайна лёгка прадказальныя. Самае галоўнае, што так і не былі агучаны крытэрыі, якімі чыноўнікі аблвыканкаму і аблсавету кіраваліся пры ўключэнні ў абласную ТВК таго ці іншага прадстаўніка”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства