viasna on patreon

Гомельская вобласць: Сябры ТВК будуць весці прыём грамадзян у выканкамаўскіх грамадскіх прыёмных

2010 2010-10-07T09:26:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У некаторых раёнах Гомельскай вобласці райвыканкамы на базе праўладнай РГА“Белая Русь” стварылі свае грамадскія прыёмныя, уключыўшы ў іх склад нават сябраў раённых выбарчых камісій.

У складзе створанай грамадскай прыёмнай Лельчыцкага райвыканкама, спіс якой змешчаны на сайце, значыцца сакратар Лельчыцкага раённага аб’яднання «Белая Русь» Шышканава Наталля Фёдараўна. Яна ж ўваходзіць у склад Лельчыцкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яшчэ адзін прадстаўнік грамадскай прыёмнай - старшыня Лельчыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання "Беларускі союз жанчын" Турко Людміла Сяргееўна. Яна ж - сябра раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Як вядома, праўладнае грамадскае аб’яднання “Белая Русь” – асноўны арганізатар ініцыятаўных груп па збору подпісаў за Лукашэнку. І яны ж прымаюць грамадзян у гэтак званых грамадскіх прыёмных! Цяжка сабе ўявіць, якую прававую дапамогу можа атрымаць, напрыклад,  збіральнік подпісаў за альтэрнатыўнага кандыдата ад праўладных службоўцаў, якія адначасова працуюць у раённых выбарчых камісіях?!

Паказальным выглядая створаная грамадская прыёмная ў Мазырскім раёне, спіс якой таксама змешчаны на сайце райвыканкама. Абвестку аб адкрыцці грамадскай прыёмнай надрукавала газета “Жыццё Палесся” ў нумары ад 1 кастрычніка бягучага года. Усе прадстаўнікі грамадскай прыёмнай Мазырскага райвыканкама – сябры раённага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Гэта Чарнышова Галіна Іванаўна - старшыня пярвічнай арганізацыі МЦГП Мазырскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь". Брукоўская Наталля Валер'еўна - сакратар Мазырскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь". І Бараноў Ігар Васілевіч - старшыня Мазырскай раённай арганізацыі  РГА "Белая Русь". Як вам?

РГА "Белая Русь" - грамадская арганізацыя, а дзе ж тут грамадская прыемная райвыканкама? Акрамя таго, галоўны лекар УЗ "Мазырская цэнтральная гарадская паліклініка" Бараноў Ігар Васілевіч - сябра Мазырскай раённай выбарчай камісіі, вылучаны ад раённай арганізацыяй Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь”.

Нагадваем, што грамадскія прыёмныя, ствараемыя ў раёнах падчас выбараў, павінны “разгрузіць” вялікі наплыў людзей. У іх задачу ўваходзіць аказанне дапамогі грамадзянам у вырашэнні іх праблемаў, у тым ліку аказанне ім правававой дапамогі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства