viasna on patreon

Магілёў: Зa Лукашэнку збіраюць подпісы не сябры ініцыятыўнай групы

2010 2010-10-07T09:40:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mahiliou-belaja-rus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 кастрычніка на пляцоўцы перад УАЗ "Магілёўскі абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр" стаяў пікет ГА "Белая Русь", на якім збіраліся подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнка.

“Пры мне подпісы збірала асоба, якая не з'яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Прадставіцца яна адмовілася, але выглядала яна як “куратарка” выстаўленага пікета, - гаворыць праваабаронца Аляксей Колчын. - Разам з ёй подпісы збіралі яшчэ два чалавекі. Я папрасіў іх паказаць дакументы. У адной спадарыні яны былі (пасведчанне, пашпарт), другая прад'явіць іх адмовілася, пасля чаго прызналася, што яна не з'яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы і "проста "дапамагае ў зборы подпісаў", хаця рабіла гэта асабіста”.

Праз некалькі гадзін да суседніх пікетаў за вылучэнне кандыдатамі ў Прэзідэнты Ўладзіміра Някляева і Рыгора Кастусёва падыйшлі супрацоўнікі міліцыі, якія перапісалі асабістыя звесткі зборшчыкаў подпісаў і сфатаграфавалі іх, пасля чаго прарабілі гэтую працэдуру з удзельнікамі пікета за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі.

Члены ініцыятыўнай групы Ўладзіміра Някляяева перадалі заўвагу праваабаронцы Аляксея Колчына з нагоды адсутнасці неабходных пасведчанняў у зборшчыкаў подпісаў за А. Лукашэнку супрацоўнікам міліцыі.

Вяртаючыся пасля праверкі зборшчыкаў подпісаў за Аляксандра Лукашэнка міліцыянеры адзначылі, што ў іх ёсць усе неабходныя для збору подпісаў дакументы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства