viasna on patreon

Гродна: Пікет з удзелам Андрэя Саннікава прайшоў без эксцэсаў

2010 2010-10-07T10:08:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sannikau-u-garodni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першым дэмакратычным прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах, які наведаў Гродна пасля рэгістрацыі ініцыятыўных груп, стаў Андрэй Саннікаў. У горадзе над Нёманам лідэр грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” разам з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы ўзяў удзел у зборы подпісаў на Скідзельскім рынку. Прыезд Саннікава выклікаў вялікую цікавасць яго прыхільнікаў і жыхароў горада, а таксама журналістаў. Паўтары гадзіны Андрэй Саннікаў размаўляў з прысутнымі і адказваў на пытанні выбаршчыкаў. У гэты дзень на пікеце за тры гадзіны ў яго падтрымку было сабрана каля 120 подпісаў. На пікеце з’явіўся адзін прадстаўнік міліцыі, які спрабаваў перашкодзіць працы незалежнага тэлеаператара, але пасля пратэстаў іншых журналістаў і праваабаронцаў, прадстаўнік праваахоўных органаў адступіў.

У Гродна штодзённа ладзяцца таксама пікеты ў падтрымку прадстаўніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва і вылучэнца АГП Яраслава Раманчука, з 7-га ліпеня плануюцца пікеты ў падтрымку лідэра кампаніі “Гавары праўду” Уладзіміра Някляева.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства