viasna on patreon

Барысаў. “Тэхнічныя прычыны” зрабілі сустрэчу з Яраславам Раманчуком шматлюднай

2010 2010-10-07T10:22:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ramanchuk-u-barysave.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 кастрычніка ў Барысаве сябры ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука правялі свой першы пікет па зборы подпісаў у падтрымку гэтага патэнцыйнага кандыдата. Пікет атрымаўся незвычайным, паколькі з жадаючымі паставіць подпіс маглі паразмаўляць сам Яраслаў Раманчук і старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

У Барысаве сябры ініцыятыўнай групы Раманчука арганізавалі два пікеты побач з двума самымі буйнымі гандлёвымі цэнтрамі горада -  Домам гандлю, які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад мясцовага райвыканкама, і ўнівермага "Веста". Яраслаў Раманчук і Анатоль Лябедзька пабывалі на абодвух.

Універмаг "Веста" да прыезду лідэраў АГП раптоўна зачыніўся "па тэхнічных прычынах". Але гэта толькі  было на руку і пікетчыкам, і прэтэндэнту ў кандыдаты: каля пікету пачалі збірацца людзі, якія не маглі патрапіць у краму. Прыйшлося адміністрацыі ўнівермага тэрмінова "выпраўляць тэхнічныя прычыны" і ў спешным парадку адчыняць гандлёвы цэнтр. Але барысаўчан ужо зацікавілі і эканамічныя праграмы АГП, і асоба самога Яраслава Раманчука.

Дарэчы, побач з пікетам апазіцыянера збіралі подпісы і за дзеючага прэзідэнта. Зрэшты, збіралі - моцна сказана. Хутчэй стаялі ў чаканні жадаючых падпісацца, але тыя ўсё не падыходзілі і не падыходзілі…

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства