viasna on patreon

Брэст: Колькасць пікетаў на вуліцах горада павялічваецца

2010 2010-10-07T11:29:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest-lukashenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсце з'явіліся пікеты, дзе збіраюць подпісы сябры ініцыятыўнай групы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты РБ Рыгора Кастусёва, Яраслава Раманчука і Аляксандра Лукашэнкі. Размешчаныя яны на цэнтральных вуліцах горада, ля шматлюдных скрыжаванняў і буйных гандлёвых аб'ектаў.

Як паведамілі ў абласным выбарчым штабе прэтэндэнта ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, у першыя дні акцэнт рабіўся на збор подпісаў галоўным чынам па месцы жыхарства гараджан, але цяпер, нягледзячы на халоднае надвор'е, сябры ініцыятыўнай групы вядуць гэты этап выбарчай кампаніі і на вуліцах абласнога цэнтра. Штодня ў зборы подпісаў за Рыгора Кастусёва па Брэсце задзейнічана каля 50 чалавек. Падтрымаць сваю каманду і пагутарыць з мясцовымі жыхарамі ў горад над Бугам 6 кастрычніка прыязджаў і сам вылучэнец ад Партыі БНФ.

На гарадскіх вуліцах можна цяпер падпісацца і за вылучэнне Яраслава Раманчука, хоць сябры ініцыятыўнай групы намесніка старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі працягваюць абыход арганізацый і ўстаноў, дзе збор подпісаў пачаўся ўжо 30 верасня.

Што тычыцца адзінага выяўленага ў Брэсце пікету ў падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты РБ Аляксандра Лукашэнкі, то яго зборшчыкі подпісаў вельмі неахвотна ідуць на кантакт і, мяркуючы па ўсім, наогул імкнуцца менш прыцягваць да сябе ўвагу. Аб гэтым можна меркаваць хаця б таму, што на імправізаваным месцы збору подпісаў адсутнічае партрэт вылучэнца, а замест яго размешчаны стэнд з заклікам "За моцную і квітнеючую Беларусь!"

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства