viasna on patreon

Брэст: Сябра абласной выбарчай камісіі ўваходзіць у ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі

2010 2010-10-08T11:34:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" раней паведамлялі, што пасля фарміравання Брэсцкай абласной тэрытарыяльнай камісіі па выбарах прэзідэнта Беларусі ўключаны ў яе склад юрыст Сяргей Магонаў, які прадстаўляе Аб'яднаную грамадзянскую партыю. Ён заявіў аб спыненні свайго сяброўства ў ініцыятыўнай групе па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты РБ намесніка старшыні АГП Яраслава Раманчука. Сваё рашэнне Сяргей Магонаў патлумачыў жаданнем прадухіліць магчымыя спрэчныя сітуацыі, каб поўна, справядліва і незалежна выконваць абавязкі сябра камісіі.

Аднак, як зараз высветлілася, такі прыклад узялі не ўсе яго калегі па абласной выбарчай камісіі. У прыватнасці, сябрам гэтага выбаркама стала намеснік дырэктара ААТ «Прадтавары» па кадрах і ідэалагічнай працы Вера Шульжэнка, якая адначасова ўваходзіць у склад ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты РБ Аляксандра Лукашэнкі. Улічваючы , што у фірме «Прадтавары» досыць актыўна прайшоў збор подпісаў менавіта за гэтага вылучэнца, якога-небудзь дыскамфорту ад свайго «шматпланавага» ўдзелу ў выбарчай кампаніі адзін з кіраўнікоў прадпрыемства не адчувае.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства