viasna on patreon

Затрымалі маладафронтаўца за заклікі выйсьці на плошчу

2010 2010-11-16T09:33:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі актывіста «Маладога фронту» Эдуарда Лобава. Хлопец распаўсюджваў інфармацыйныя матэрыялы кампаніі «Сыходзь!», а таксама ўлёткі з заклікам прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 24 лістапада.

У пастарунку міліцыі на Эдуарда склалі пратакол паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу (заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі). Эдуарду Лобаву паведамілі, што ноч да суду ён правядзе ў турме на Акрэсьціна.

Але пасьля таго, як міліцыянты забралі ў хлопца ўсе рэчы, у тым ліку матузкі, як гэта робіцца згодна з інструкцыяй перад накіраваньнем у турму, яго раптам адпусьцілі.

Паплечнікі Эдуарда Лобава лічаць, што міліцыянты дзейнічаюць паводле загаду не распачынаць палітычных спраў, каб не прыцягваць увагу грамадзкасьці да перасьледу апазыцыянэраў у першы дзень працы доўгатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЭ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства