Мазырскаму маладафронтаўцу пагражаюць
Мазырскаму маладафронтаўцу пагражаюць праблемамі на вучобе й працы за
магчымы ўдзел у перадвыбарчых акцыях у Менску.
Сяргей Амяльчук навучаецца ў ГПТУ 228 Хімікаў г. Мазыра, афіцыйна адбывае
практыку на Мозырскай ТЭЦ. "Практыкай гэта цяжка назваць, працы нам не
даюць, нягледзячы, што гэта дзяржаўнае прадпрыемства, — распавядае Сяргей. — Да прыладаў нас не дапускаюць.
Працаваць можна толькі мятлой — летам, рыдлёўкаю — зімой."
У панядзелак на працу да юнака наведаліся супрацоўнікі КДБ. Кіраўніцтва ТЭЦ
паведаміла юнаку, што ён да выбараў абавязаны да 17:00 штодня знаходзіцца на
працы. "Студэнты на гэтую практыку ня ходзяць, але менавіта мяне вымушаюць
знаходзіцца там," — кажа Сяргей Амяльчук. Пасьля іхняга візыту хлопец
вырашыў звольніцца і працаваць на толькі на другой працы. Чэкісты, на думку
маладафронтаўца, мелі распараджэньне трымаць хлопца ў Мазыры, каб не дапусьціць
яго ўдзелу ў перадвыбарчых акцыях дэмакратычных сілаў у Менску.
Сёньня юнаку паведамілі, што ён абавязаны знаходзіцца ў вучылішчы да вечара,
інакш ён не пазьбегне непрыемнасьцяў — завуч Натальля Пятроўна і намесьніца
дырэктара вучэльні, спадарыня Дашкевіч, пагражалі маладафронтаўцу патэнцыйнымі
праблемамі на вучобе, працы й у бацькоў.