Ю.Хашчавацкі плануе зрабіць народны фільм пра выбары
Вядомы беларускі кінарэжысёр, аўтар фільмаў «Плошча» і «Звычайны прэзідэнт» Юры Хашчавацкі, звярнуўся да беларусаў з заклікам фіксаваць парушэнні падчас выбараў на відэа.
Юры Хашчавацкі прапануе ўсім беларусам сабраць падчас гэтых выбараў дакументальнае сведчанне пра тое, як фальсіфіцыруюцца выбары ў Беларусі.
- Гэта наш доўг, гэта наш абавязак. Хопіць нам абурацца і гаварыць пра фальсіфікацыю. Давайце іх зловім за руку. Паспрабуем з дапамогаю відэа. Калі гэта пачнуць рабіць усе, мы іх зловім. Нават узнагароду прызначыў - першыя дзесяць паездак з гэтым фільмам на кінафестывалі будуць адданыя аўтарам лепшых дасланых сюжэтаў.
Юры Хашчавацкі прапануе здымаць на мабільныя тэлефоны, на маленькія камеры, на фотаапараты. Увесь матэрыял канарэжысёр заклікае дасылаць яму на адрас электроннай пошты - khashch1947@gmail.com