viasna on patreon

Магілёў: Абласная камісія адхіліла прапановы дэмакрата

2010 2010-12-14T15:11:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pretendenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас паседжання Магілёўскай абласной выбарчай камісіі 13 снежня яе сябра - актывіст Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Уладзімір Парфёнаў - прапанаваў уключыць у парадак дня два пытанні. Першае звязана з дадатковым апячатваннем скрыняў для галасавання, другое – просьба растлумачыць, што азначае фармулёўка “рэальна назіраць за працэсам падліку галасоў” у рашэнні №95 ад 5.11.2010 Цэнтральнай камісіі.

Прапановы Уладзіміра Парфёнава былі вынесены на галасаванне  - і ўключаны ў парадак дня.

“Я аглядаў скрыні, якія знаходзяцца на выбарчых участках, супастаўляючы іх з пастановай Цэнтрвыбаркама №53 ад 15 верасня 2010г. (якія яны павінны быць), і пасля наведвання мной 15 выбарчых участкаў я прыйшоў да высновы, што выняць бюлетэні з апячатаных скрыняў цалкам магчыма без пашкоджвання пячатак, - гаворыць Уладзімір Парфёнаў. - На 13 выбарчых участках скрыні для галасавання зроблены такім чынам, што канструктыўна дазваляюць адкрыць іх, не пашкодзіўшы пячатку -  прамавугольны каркас змацаваны драўлянымі рэйкамі, да якіх цвікамі альбо шпунтамі мацуюцца бакавіны з фанеры ці ДВП. Каб іх ускрыць, дастаткова мець пры сабе стамеску альбо адкрутку”.

Уладзімір Парфёнаў прапанаваў абласной камісіі апячатаць скрыні для галасавання дадаткова, як гэта робіцца ў паштовых аддзяленнях. Аднак сябра камісіі не знайшоў у гэтым пытанні паразумення і падтрымкі – прапанова так і не была падтрымана.

Другая прапанова датычылася тлумачэння фармулёўкі ЦВК “рэальна назіраць за працэсам падліку галасоў”.

“Што стаіць за гэтым - не вядома. Фармулёўка не дае канкрэтных тлумачэнняў, як назіраць за працэсам падліку галасоў, і гэтая норма Цэнтрвыбаркамам была адведзена на разгляд участковых выбарчых камісій”, - адзначае У.Парфёнаў.

Пасля невялікага абмеркавання гэтае пытанне таксама не было падтрымана.

Акрамя гэтага на паседжанні абмяркоўваліся пытанні аб падрыхтоўцы супрацоўнікаў міліцыі да забеспячэння правапарадку на ўчастках для галасавання, падрыхтоўцы культурна-масавых мерапрыемстваў, каб прыцягнуць выбаршчыкаў на ўчасткі. Таксама была справаздача аб праверцы сувязі паміж камісіямі розных узроўняў.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства