viasna on patreon

Бабруйск: Каманда Някляева звярнулася да камісій

2010 2010-12-14T16:16:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uchkamisii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Сёння, 14 снежня, бабруйская каманда Уладзімера Някляева перадала ў дзве раённыя выбарчыя камісіі – Першамайскую і Ленінскую, звароты з просьбай выканаць сваю працу сумленна.

“Мы заклікаем Вас выканаць сваю працу сумленна, згодна с Законам і Канстытуцыяй нашай краіны. Не дапускайце парушэнняў і фальсіфікацый падчас выбараў!... Ведайце, што вы маеце права не выконваць злачынныя загады. Нават калі гэты загад ідзе ад Вашага непасрэднага начальніка” – гаворыцца ў звароце.

- Мы раздавалі гэтыя звароты на ўваходзе ў дзве камісіі, а потым занеслі іх і сябрам РВК, - распавядае Алена Мядзведзева. Разам са зваротамі мы раздавалі “памятку” з артыкуламі Крымінальнага кодэкса РБ. Там пералічаныя такія артыкулы як “саўдзел у злачынстве” (арт.16), “учыненне злачынства групай” (арт. 17) і “парушэнне заканадаўтва аб выбарах, рэферэндуме, аб адкліканні дэпутата і рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян” (арт. 192). Застаецца толькі спадзявацца, што гэтыя звароты неяк паўплываюць на сябраў выбарчых камісій. Гэта рэспубліканская акцыя, яна праходзіць сёння па ўсёй Беларусі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства