Полацк: Датэрміновае галасаванне -- шыхтамі
У першы дзень датэрміновага галасавання ў Полацку выяўлены факты ціску на выбаршчыкаў.
Так, да некалькіх індывідуальных прадпраймальнікаў ячшэ загадзя прыходзілі людзі з падатковай інспекцыі і настойліва рэкамендавалі ім прагаласаваць датэрмінова. У выпадку адмовы ад датэрміновага галасавання празрыста папярэджвалі пра магчымасць хуткіх праверак.
Датэрмінова ў першы ж дзень прагаласавалі і вайскоўцы з часткі 49510. Яны прыйшлі галасаваць пад кіраўніцтвам намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоце.
У бюджэтных установах адміністрацыя павінна штодня справаздачыцца пра тое, колькі работнікаў ужо прагаласавалі. Пры гэтым настойлівыя рэкамендацыі ісці на датэрміновае галасаванне спалучаюцца з пажаданнямі добра падумаць над выбарам і зрабіць яго з усёй адказнасцю.
А работнікаў Полацкага ваенкамата ў аўторак на гадзіну раней адправілі з працы, зразумела з умовай, што яны сёння ж прагалауюць.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”