Маладэчна: Навучэнцы і вайскоўцы мусяць тэрмінова прагаласаваць
Незалежныя назіральнікі, якія прысутнічаюць на выбарчых участках, певедамляюць пра выпадкі, якія сведчаць аб парушэнні прынцыпу дабраахвотнага ўдзелу ў галасаванні.
На выбарчым участку №25, які размяшчаецца ў прафесійна-тэхнічным каледжы (былая 21- я вучэльня) на працягу дня куратары прыводзілі галасаваць навучэнцаў, па два-тры чалавекі.
Інцыдэнт адбыўся на Музычным участку №4. З намерам прагаласаваць датэрмінова прыходзіла трое вайскоўцаў. У спісах выбаршчыкаў іх не было, бо яны пражываюць “на кватэры” на тэрыторыі выбарчай акругі. Сябры камісіі ім адказалі, каб тыя прыходзілі 19 снежня, тады іх унясуць у дадатковыя спісы. Вайскоўцы паводзілі сябе даволі агрэсіўна і ледзь не ўчынілі бойку, каб ім усё ж выдалі бюлетэні. На пытанне, чаму прагаласаваць ім трэба менавіта зараз, яны адказалі, што ім так загадалі. Пасля доўгага разбіральніцтва ім прыйшлося сыйсці, не прагаласаваўшы.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"