viasna on patreon

Баранавічы: Старшыня камісіі выгнала з участку ўсіх назіральнікаў

2010 2010-12-15T11:39:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vybuch31baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першы дзень датэрміновага галасавання ў Баранавічах выявіў шмат парушэнняў выбарчага заканадаўства. Найбольш гучнае выявілася на выбарчым участку № 31 (дзіцячая гарадская паліклініка па вул. Чкалава,2), дзе старшынёй камісіі з’яўляецца галоўны ўрач паліклінікі Эльміра Багдановіч.

Вельмі хутка выявілася, што асноўную масу папярэдне прагаласаваўшых на ўчастку № 31складаюць студэнты мясцовага універсітэту. Яны казалі, што амаль кожны перапынак у БарДУ гучыць абвестка-напамін пра датэрміновае галасаванне. За гадзіну да закрыцця выбарчага ўчастку ўжо прагаласавала каля 180 чалавек. Гэта ў 10 разоў больш, чым на іншых выбарчых участках горада Баранавічы.

Такой вялікай лічбы, напэўна, спалохолася і сама старшыня камісіі. Яна прыняла “дзіўнае” рашэнне і, з парушэннем выбарчага заканаўства, выдаліла ўсіх назіралькаў у калідор - яны “назіралі” праз дзверы. У гэтых умовах адзін з назіральнікаў Віктар Цяпін не разгубіўся і патэлефанаваў ў пракуратуру. Дзяжурны пракурор прыехаў вельмі хутка і, дзякуючы яго ўмяшальніцтву, назіральнікі атрымалі магчымасць вярнуцца на свае месцы.

Адзначым, што УВК была складзена з парушэннем заканадаўства. З 12 сяброў камісіі 11 – гэта супрацоўнікі паліклінікі, у тым ліку кіраўніцтва УВК. Зразумела, што у галоўнага ўрача паліклінікі, старшыні выбарчай камісіі ўчастка № 31 Эльміры Багдановіч ёсць цудоўная магчымасць націснуць на падначаленых і атрымаць любое неабходнае рашэнне.

На фота: Назіральнікі з калідора, праз дзверы, сочаць за галасаваннем

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства