Брэст: Каля мясцовых ВНУ прайшлі пікеты супраць датэрміновага галасавання
https://spring96.org./be/news/39248
2010
2010-12-15T11:59:53+0200
2010-12-15T11:59:53+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/skryniadaterminovaje.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ініцыятарамі правядзення падобных пікетаў ля ўваходу ў галоўны корпус Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна і каля Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта сталі актывісты мясцовага выбарчага штаба кандыдата ў прэзыдэнты Уладзімера Някляева.
Як распавёў адзін з кіраўнікоў штабу Ігар Маслоўскі, пікеты былі накіраваны на тое, каб пераканаць студэнтаў не галасаваць датэрмінова, хоць з вопыту папярэдніх выбараў вядома, што менавіта гэтую катэгорыю выбаршчыкаў настойліва агітуюць прыйсці на ўчасткі да асноўнага дня галасавання. Па словах Маслоўскага, абедзве акцыі ў брэсцкіх ВНУ прайшлі без эксцэсаў.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"