Мастоўскі раён: Масавае жаданне галасаваць на даму
Па інфармацыі сябра ўчастковай камісіі Лунненскага ўчастку №19 Мастоўскага раёна Лявона Карповіча, ажно 276 выбаршчыкаў пажадалі прагаласаваць дома. Агульная колькасць выбаршчыкаў, унесеных у спіс для галасавання, 1003. Атрымліваецца, што больш чым кожны чацвёрты выбаршчык захацеў галасаваць у сваёй хаце. Жыхары цэлых вёсак не пойдуць і не паедуць у Лунна, каб галасаваць на самім участку. Зразумела жаданне насельнікаў нікуды не выбірацца ў такую пару году, аднак такі адсотак ахвотных галасаваць менавіта дома выразна сведчыць пра адпаведную “працу” і прапановы сяброў камісій, якія абыходзілі выбаршчыкаў перад галасаваннем. Цікава, што з 93 выбаршыкаў, якіх абыйшоў па Лунне Лявон Карповіч як сябра камісіі, толькі адзін выказаў жаданне галасаваць дома.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”