viasna on patreon

Салігорск: Галасаванне пачалося з парушэнняў

2010 2010-12-15T12:11:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/saligorsk-agit-mat-saps.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У першы ж дзень датэрміновага галасавання незалежныя назіральнікі адзначылі шэраг сур'ёзных парушэнняў дзеючага заканадаўства і міжнародных нормаў.

На салігорскіх участках для галасавання №9 (месціцца ў СШ №3) і №5 (у Гарадскім Палацы Культуры) назіральнікі не мелі магчымасці назіраць за працэдурай апячатвання скрыняў для галасавання. На тых жа ўчастках, дзе адсачыць гэты працэс удалося, просьбы назіральнікаў пакінуць і свае подпісы на апячатаных урнах, за рэдкім выключэннем, адхіляліся. 

На ўчастку №14 (у Фізкультурна-спартыўным комплексе) былі адзначаны факты прымусовага галасавання. У прыватнасці, тут датэрмінова і ў працоўны час прагаласавалі адразу 5 супрацоўнікаў міліцыі, а таксама жыхары інтэрнатаў №52 і №59 па вуліцы Заслонава. Апошнія актыўна скардзіліся на прымус з боку адміністрацыі, што, адпаведна, адбілася і на колькасці прагаласаваўшых на гэтым участку. Яўка тут ужо ў першы дзень склала 89 чалавек. На іншых участках незалежныя назіральнікі адзначалі яўку на 30-50% меншую.

Па меркаванню праваабаронцаў, асноўныя маса галасуючых датэрмінова будзе ўсё ж назірацца пазней, напрыканцы тыдня, у чацвер-пятніцу. Але ўжо зараз паступаюць сігналы ад жыхароў гораду пра ціск з боку адміністрацыі прадпрыемстваў. У прыватнасці работнікі структурнага падраздзялення ААТ "Будтрэст №3" прафілакторыя "Бярозка" скардзяцца на незаконныя патрабаванні пакінуць свой голас датэрмінова з боку кіраўніцтва арганізацыі і асабіста генеральнага дырэктара ААТ "Будтрэст №3" Мікалая Ашэйчыка. Па дадзеным факце мясцовымі праваабаронцамі рыхтуецца адпаведны зварот у пракуратуру.

Практычна ўсе назіральнікі кажуць аб праблемах, што датычацца агучаных лічбаў па колькасці зарэгістраваных выбаршчыкаў на ўчастках і колькасці наяўных бюлетэняў для галасавання. Цягам дня гэтыя лічбы неаднаразова змяняліся. На ўчастку №7 агучаная колькасць выбаршчыкаў увогуле была роўная колькасці бюлетэняў. Назіральнік задаўся лагічным пытаннем, як гэта магчыма? Старшыня камісіі не разгубіўся і заявіў, што нават калі на ўчастак прыйдуць выбаршчыкі, не ўнесеныя ў агульны спіс, бюлетэняў усё адно хопіць, бо некаторыя выбаршчыкі з агульнага спісу ўжо памерлі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства