Слонім: Паштальёнам загадалі раздаваць паштоўкі Лукашэнкі
https://spring96.org./be/news/39264
2010
2010-12-15T13:31:05+0200
2010-12-15T13:31:05+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/pashtouka-agitka.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Слонімскія паштальёны незадаволены ўчынкам свайго начальства - з самай раніцы 15 снежня ім загадалі разносіць па паштовых скрынках і раздаваць людзям паштоўкі з аўтографам Лукашэнкі.
Калі паштальёны прапаноўваюць паштоўкі слонімцам, то тыя іх проста рвуць і кідаюць у сметнікі. А некаторыя гараджане і вяскоўцы проста не хочуць браць іх у рукі.
На адваротным баку паштовак напісана, што аддрукаваны яны ў Мінску ў друкарні “Красная звезда” накладам у 1 мільён.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”