viasna on patreon

Магілёўхімвалакно: 19 снежня апазіцыя рыхтуе тэракты – галасаваць трэба датэрмінова

2010 2010-12-15T14:24:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/grodna-vybuhh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 15 снежня, на ААТ “Магілёўхімвалакно” у адным з цахоў прадпрыемства адбылася інфармацыйная пяціхвілінка, на якой перад рабочымі выступіла начальства цэха з заклікам да рабочых прагаласаваць датэрмінова. Асноўная прычына навошта гэта трэба рабіць – чакаемыя тэракты і правакацыі апазіцыі непасрэдна ў дзень выбараў, што можа дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне і сарваць працэс выбараў.

Пра гэта паведаміў адзін з начальнікаў прадпрыемства, які пажадаў застацца ананімным.

Кантроль за працэсам датэрміновага галасавання ў цаху ўсклалі на майстароў цахоў – заўтра кожны з іх будзе даваць справаздачу аб тым хто з рабочых хадзіў галасаваць, а хто не.

Мужчына адзначае, што людзі на прадпрыемстве ўсяго баяцца. Гэта звязана з працоўнымі кантрактамі, а таксама дэпрэміраваннем. Людзі баяцца слова сказаць супраць свайго майстра, таму наўпрост маўчаць і робяць тое што ім кажуць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства