Слонім: Выступленні кандыдатаў рэдактар назваў страшылкамі
Раённая газета “Слонімскі веснік” нарэшце змясціла сёння, 15 снежня, некалькі матэрыялаў пра выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пару інфармацый апублікаваны на другой старонцы раёнкі -- яны прысвечаны датэрміноваму галасаванню і тым, хто будзе галасаваць упершыню. Паведамляецца і пра міліцыю, якая пераведзена на кругласутачны рэжым працы ў сувязі з выбарамі. Але найбольш у вочы кідаецца артыкул самога рэдактара газеты Кірыла Ляшчанкі, які называецца “Сказки-страшилки выходного дня”. У ім малады рэдактар выдання сустрэчы слонімцаў з Уладзімірам Някляевым і Андрэем Саннікавым назваў “сказками-страшилками, которыми дети порой щекочут друг друга нервы”. Далей рэдактар аблівае брудам і зневажае ўсё, што казалі кандыдаты выбаршчыкам падчас сустрэч у Слоніме, якія праходзілі на мінулым тыдні.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”