Бярозаўшчына: Галасуй датэрмінова або залічаць прагул
Па інфармацыі назіральніка выбарчага ўчастка № 29 у мястэчку Малеч Анатоля Сахарушы, 14 снежня у Малечы прагаласаваў 81 члавек. У ліку прагаласаваўшых -- рабочыя камунальнай гаспадаркі Малечы. Па словах рабочых, начальнік участка Віталь Углянец даў загад прагаласаваць падчас абедзеннага перапынку. Пры гэтым сказаў, каб не крыўдзіліся потым, хто не прагаласуе. Усе добра зразумелі намёк, які тычыцца непрацягненнем кантракта. Некалькіх чалавек, якія не прагаласаваді 14-га, адправілі на выбарчы ўчастак 15 снежня ў 10 гадзін раніцы ў працоўны час.
Кіраўніцтва Бярозаўскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі 14 снежня накіравала рабочых галасаваць у 16 гадзін. Папярэдзілі: хто не прагаласуе – паставяць прагул. 15 снежня высветлілі, як загад выкананы. Адмовіўся ад датэрміновага галасавання толькі адзін рабочы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”