Зэльвенская “Праца”: Агітацыя ў адны вароты
Сёння, 15 снежня, зэльвенская раённая газета “Праца” на першай старонцы апублікавала артыкул “Период становления и развития” за подпісам начальніка аддзела ідэалагічнай работы Зэльвенскага райвыканкама Юрыя Кулікова. Артыкул прысвечаны выступленню старшыні СВК “Прагрэс-Верцялішкі” Васіля Равякі, даверанай асобы Аляксандра Лукашэнкі, перад выбаршчыкамі, якія прайшлі ў вёсках Елка і Дзярэчыне. Аўтар артыкула піша, што “какую бы сферу нашей жизнедеятельности мы не взяли, отметил Василий Ревяко, очевидно, что за прошедшие годы везде произошли значительные позитивные подвижки и перемены…”. Далей, аўтар артыкула запрашае зэльвенцаў прагаласаваць толькі за Лукашэнку.
Пра тое, што ў Зэльвенскім РДК выступаў Іван Бедка, давераная асоба Віталя Рымашэўскага, а таксама пра пікеты ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў, на старонках “Працы” ані слова.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”