Студэнтаў заманьваюць на датэрміновае галасаванне выходнымі (аўдыёзапіс)
Студэнт факультэта беларускай і рускай філалогіі БДПУ імя М.Танка даслаў “Праваабаронцам за свабодныя выбары” паведамленне старасты ў адной з групаў пасля інструктажу ў дэканаце.
“У запіс не ўвайшло тое, як стараста па раздрукаванай паперцы зачытвае прозвішчы студэнтаў, якія павінны прагаласаваць на працягу двух дзён: аўторка і серады.
Далей яе словы: "...и ещё,скорей всего, только никому не говорите: если проголосует 90% до четверга до утра (в четверг с утра надо идти подавать списки), сделают пятницу, субботу, понедельник <выходнымі>..."
Пазней было удакладненне:
"...і яшчэ: хто прагаласаваў, падыдзіце да мяне, скажыце. Хто ў інтэрнаце, нават <неразборліва, фраза збоку "Медаль ім дадуць">... Таму што <намеснік дэкана> спытаў: "колькі чалавек <прагаласавала>? я гавару "тры". <адказ>: "Нешта скудненька. Трэба, каб больш было..."