viasna on patreon

Слуцк: Назіральнікі злавілі на махінацыях сваіх былых настаўнікаў

2010 2010-12-16T08:40:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nastaunik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выбарчым участку № 12 у Слуцку 15 снежня назіральнікі зафіксавалі факт, калі адзін выбаршчык прагаласаваў двойчы.

Дзяніс Балакір, назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэта, і Юлія Балакір, назіральнік ад групы грамадзян, працуюць на ўчастку № 12, які размяшчаецца ў школе № 8 г. Слуцку.  "Мы вучыліся ў гэтай школе, - кажуць назіральнікі. - Таму ведаем сяброў участковай камісіі. Некаторыя з іх былі нашымі настаўнікамі".

Па словах Дзяніса Балакіра, каля 12.00 на ўчастак прыйшла выбаршчыца - настаўніца школы Ірына Янголенка. Жанчына прад'явіла пашпарт, атрымала бюлетэнь  і прагаласавала. Бліжэй да 17.30 гэтая выбаршчыца зноў з'явілася ва ўчастковую камісію, паказала сябрам камісіі пашпарт, атрымала бюлетэнь і зноў накіравалася ў кабінку для галасавання.

"Мы склалі заяву і прыклалі акт, у якім зафіксавалі парушэнне, на імя старшыні камісіі Таццяны Трусавай (яна ж дырэктар СШ № 8), - распавядае Дзяніс Балакір. - Сакратар камісіі Вераніка Відзеніна (у мінулым мой класны кіраўнік) адмовілася яго падпісваць. Я сказаў, што заўтра да іх прыедуць назіральнікі АБСЕ. На што мне было сказана: "Хай хоць прэзідэнт сюды прыязджае". Сябры камісіі стэлефанаваліся з Таццянай Трусавай. Тая прапанавала нам замяць гэтую гісторыю.  Мы настаялі на  тым, каб заява было прынята".

Пры выхадзе са школы да Дзяніса Балакіру падышла сябра камісіі Святлана Шуміцкая, якая паабяцала на яго напісаць скаргу куды трэба, і панаракала, што ў сваё час настаўнікі "не пасадзілі яго за ўдзел у мітынгах апазіцыі".

Акрамя таго, у назіральнікаў колькасць прагаласаваўшых за дзень 15 снежня не сыходзіцца з колькасцю, якую зафіксавала ўчастковая камісія. "Мы налічылі 87 прагаласаваўшых, а камісія 95", - кажуць назіральнікі. Юлія і Дзяніс Балакіры сцвярджаюць, што не адлучаліся з участку на працягу дня, змяняючы адзін аднаго ў выпадку патрэбы.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства