Магілёў: БРСМ у дзень выбараў будзе раздаваць падарункі
На выбарчым участку №53 г.Магілёва член выбарчай камісіі і адначасова член БРСМ не дала прагаласаваць дзяўчыне, якой споўнілася 18 год і якая ўпершыню прыйшла на выбарчы ўчастак, каб прагаласаваць.
“Жанчына сказала, каб гэтая дзяўчына прыходзіла галасаваць 19 снежня, непасрэдна ў дзень выбараў, бо ў гэты дзень актывісты БРСМ будуць даваць падарункі тым выбаршчыкам, якія будуць галасаваць упершыню”, - гаворыць назіральнік Аляксей Паўлоўскі.
“На мінулых выбарах была такая ж самая сітуацыя, але пасля таго, як я падаў скаргу ў раённую выбарчую камісію з нагоды таго, што члены БРСМ падкупаюць такім шляхам выбаршчыкаў выдача падарункаў скончылася, - працягвае Аляксей Паўлоўскі, - чаму, напрыклад, на ўчастку не можа стаць давераная асоба любога дэмакратычнага кандыдата, альбо прадстаўнік апазіцыйнай партыі і таксама выдаваць такія падарункі?”
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”