“Калінкавіцкія навіны” закармілі чытачоў чорна-белай агітацыяй
Газета “Калінкавіцкія навіны” у кожным нумары друкуе матэрыялы, прысвечаныя агітацыі за аднаго кандыдата – дзеючага прэзідэнта. Іншыя прэтэндэнты на прэзідэнцкі пост жорстка крытыкуюцца, прычым без згадвання прозвішчаў.
Кожны нумар газеты “Калінкавіцкія навіны” змяшчае публікацыю, якая агітуе толькі за Аляксандра Лукашэнку, альбо каб кожны жыхар раёна зрабіў правільны выбар.
Так, у нумары за 9 снежня друкуюцца матэрыял “Працоўная моладзь выказала сваю пазіцыю” ў рубрыцы “Насустрач выбарам” аўтара Сяргея Саковіча.
Матэрыял прысвечаны нібыта паседжанню раённага клуба “Малады палітык”, пра які чытачы даведаліся ўпершыню, напэўна, напярэдадні выбараў. Тэма паседжання – прэзідэнцкія выбары. Цікава, што моладзь у артыкуле выступае аморфнай сруктурай: ніводнаму з іх газета не дае выказацца, няма ніводнага прозвішча маладога чалавека, а за іх зроблены абагульненыя ідэалагічна вывераныя высновы. Большая частка матэрыяла прысвечана прамове намесніка старшыні райвыканкама Віктара Замосціка, які распавёў пра дасягненні краіны. У заканчэнні чыноўнік робіць выснову: “Моладзі важна гэта (дасягненні) убачыць і ацаніць тыя станоўчыя пераўтварэнні, што адбыліся. А ацаніўшы, зрабіць правільныя вывады і правільны выбар”. На заканчэнні паведамляецца, што прысутным было прапанавана паразважаць на тэму “Якія пачуцці выклікалі ў вас выступденні па радыё і тэлебачанні кандыдатаў у прэзідэнты?” “Калінкавіцкая працоўная моладзь, - піша Саковіч, - адназначна выказала неразуменне танальнасці выступленняў асобных кандыдатаў, тых шляхоў, якія прапануюцца для далейшага развіцця краіны. Неразуменне выклікаюць і праграмы асобных кандыдатаў”. Што канкрэтна было незразумела моладзі, праграмы якіх кандыдатаў -- не ўдакладняецца. Але самае цікавае паведамляецца далей. Намеснік начальніка аддзеда ідэалогіі райвыканкама Д.А. Рудзеня падрабязна паведаміў “аб правах і абавязках назіральнікаў на выбарах”. А начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама У.В. Елісееў “ахарактарызаваў дзейнасць і мэты пэўных радыкальных маладзёжных арганізацый РБ”. Пасля такога матэрыяла ўзнікае толькі адзінае пытанне “А ці быў хлопчык (моладзь)?”
Нумар за 11 снежня змяшчае матэрыял “Офицеры выражают доверие и поддержку А. Лукашенко” аўтара Аляксандра Круцкага. Побач змешчана абъява, што 13 снежня с 9:45 па 10:45 адбудзецца “прамая линия с доверенным лицом кандидата в президенты Республики Беларусь Александра Лукашенко” председателем Гомельского облисполкома Александром Якабсонам. Калі кіраўнік вобласці хоча паразмаўляць з жыхарамі вобласці пра праблемы ў працоўны час – гэта адно, а калі падкрэсліваецца, што ён давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі – гэта агітацыя за дзеючага прэзідэнта.
У нумары за 14 снежня газета друкуе матэрыял жыхара Калінкавіч Віктара Галайды з крытыкай альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты пад назвай “Судьба родины зависит от нас самих”. Дарэчы, у электроннай версіі газеты гэты матэрыял не апублікаваны. Традыцыйна ўся альтэрнатыва прэзідэнту паўстае варожай без указання канкрэтных прозвішчаў. Аўтар артыкула ўжо пасля выступаў першай пары кандыдатаў “убедился в правильности своего выбора и больше не сомневался, за кого отдам свой голос”. Ён вінаваціць альтэрнатыўных кандыдатаў, што яны апусціліся “до уровня базарной бабы, распускают разного рода небылицы”. Віктар Галайда лічыць, што кандыдаты ў прэзідэнты “обливают грязью вместе с существующей властью и тех, кто создавал своими руками то, что мы види вокруг сегодня”. “И люди не только в недоумении, они в возмущении: выходит, что во всех грехах виновах не только Президент, но и народ, претворяющий в жизнь курс этого Президента”, - лоўка сутыкае ілбамі ўвесь народ і альтэрнатыўных кандыдатаў аўтар, прычым у аўтара Прэзідэнт і народ – гэта нешта непадзельнае. Матэрыял пабудаваны на вядомых тэзах, спушчаных ідэалагічный вертыкаллю: ні ў каго з кандыдатаў няма аргументаванай і пераканаўчай праграмы. Хоць аўтар не называе імёнаў кандыдатаў у прэзідэнты, некаторыя з іх добра прачытваюцца. Напрыклад: “вообще этот кандидат интересный парень. Незадолго до выборов в его “светлую” голову ночью явился сам Всевышний в образе ангела и сказал, что “только он сможет избавить народ от диктатуры”. Потому он и начал в срочном порядке создавать новую партию на христианских принципах, присудив лично себе звание сопредседателя. Как-никак, представляясь перед людьми, хоть какая-то должность будет, не то что – человек без определённых занятий. На поверку оказалось, что идёт этот человек на выборы не только с Христом на устах, но с камнем за пазухой”. Напрыканцы артыкула артыкула аўтар не заклікае галасаваць за таго ці іншага кандыдата, а нагадвае банальную рэч: “судьба родины зависит от нас самих “. Пазіцыя аўтара прачытваецца ў словах: “Я не буду говорить ни о достижениях, ни о недостатках, которых, повторяю, у нас ещё много. Обо всём этом очень объективно, в доступной каждому форме было сказано на IV Всебелорусском народном собрании, материалы которого опубликованы в прессе”.
У гэтам жа нумары надрукаваны зварот Республіканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў пад загалоўкам “Благополучие родной земли – дело всех и каждого!” Ветэраны заклікаюць выканаць свій грамадзянскі абавязак, “прийти к избирательным урнам и проголосовать за кандидата в президенты – ныне действующего Президента нашей республики А.Г.Лукашенко”. Таксама две публікацыі БЕЛТА пад красамоўнымі загалоўкамі “Альтэрнатывы А.Лукашэнку на пасаду прэзідэнта Беларусі сёння няма” і “Альтэрнатыўныя кандыдаты ў прэзідэнты неапраўдана захапіліся шалёнай крытыкай”. Яшчэ адзін матэрыял нумару прысвечаны акцыі “Беларусь – это мы”.
Прачытаць штосьці станоўчае пра альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты на старонках “Калінкавіцкіх навін” – немагчыма.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”