viasna on patreon

Магілёў: Выбаршчык прасіў даведку аб тым, што ён прагаласаваў датэрмінова

2010 2010-12-16T10:13:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/skryniadaterminovaje-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве праваабаронцамі зафіксаваны выпадак, калі выбаршчык пасля галасавання падыйшоў да членаў выбарчай камісіі і папрасіў даведку аб тым, што ён выканаў свой грамадзянскі абавязак. Маўляў, даведка патрэбна для ягонага начальства, каб пацвердзіць, што мужчына прагаласаваў датэрмінова. Члены выбарчай камісіі развялі рукамі – выдача такіх дакументаў не прадугледжана.

“Гэты выпадак сведчыць пра ўзровень запалоханасці людзей у нашым грамадстве. Даходзіць часам да абсурду, калі факты ціску з нагоды датэрміновага галасавання выходзяць навонкі. Натуральна, што начальства на працы патрабуе гэта, але гэта далёка не азначае, што людзі павінны гэта рабіць”, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства