Агітацыйныя матэрыялы Рыгора Кастусёва надрукавалі ў дзяржаўнай друкарні
Сябры каманды кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва звярнуліся за дамовай у друку агітацыйнай прадукцыі ў дзяржаўную друкарню “Красная звезда” - і не прагадалі.
За больш танны кошт прадстаўнікі кандыдата атрымалі ў паўтары разы болей друкаванай прадукцыі, нягледзячы на замаруджванне з боку ЦВК у падпісанні неабходных дакументаў.
- Мы, пэўна, адзіныя, хто звярнуўся ў дзяржаўную друкарню, - распавёў Сяржук Семянюк, сакратар управы партыі БНФ. - Наш заказ і гатоўнасць аддаць усе грошы, запланаваныя на друк агітацыйных матэыялаў, быў для друкарні магчымасцю паправіць сваё фінансавае становішча, і ніякай “апрацоўкі” з боку ідыёлагаў не было. Добра спрацавалі, прафесійна.
Праблемы ўзніклі на падрыхтоўчым этапе, на моманце подпісу ў Цэнтральнай камісіі дакументаў, дазваляючых атрымаць на рахунак грошы, адведзеныя кандыдату. Пасля было яшчэ замаруджванне з працэсам пераліку грошай на рахунак друкарні, чым займаўся спецыяліст з ЦВК. У выніку такой “руплівай” працы было страчана дзён сем, а з улікам часу на друк - усе дзесяць.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”