viasna on patreon

Затрыманні маладафронтаўцаў у Маладэчна

2010 2010-12-16T11:55:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Маладэчна за расклейку агітацыі ў падтрымку Віталя Рымашэўскага былі затрыманыя маладафронтавец Лазар Дзяніс і яго паплечнік Каросьцік Яўген.

Юнакоў спыніў патруль каля стэнду "Выбары". Хлапцоў папрасілі прайсьці ў пастарунак і даць тлумачэньні з нагоды распаўсюджваньня агітацыйнай прадукцыі Віталя Рымашэўскага. У адзьдзяленьні міліцыі на затрыманых склалі пратакол па арт. 21.14 частка 2 — "парушэньне дабраўпарадкаваньня тэрыторыі", правялі асабісты дагляд. Апроч таго, супрацоўнікі МУС інкрымінавалі юнакам распаўсюд у горадзе налепак з заклікам прыехаць у Менск на плошчу 19 сьнежня.

У пастарунку хлопцаў пратрымалі з 22:00 вечара да 2:00 ночы.

На думку Дзяніса Лазара, сёньняшняе затрыманьне яшчэ раз паказвае настрой рэжыму: паказушная дэмакратыя перад выбарамі нішто іншае, як прафанацыя. "Вось такім чынам да людзей не даходзіць інфармацыя пра альтэрнатыўных кандыдатаў. Рэжым напужаны, і гэта адчуваецца ў такіх вось мелкіх правакацыях. Я ўпэўнены, што наш голас будзе пачуты толькі на плошчы, і гэтая "Плошча-2010" будзе апошнім момантам існаваньня рэжыму 'хроснага бацькі'," — камэнтуе Дзяніс Лазар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства