viasna on patreon

Орша: Назіраць за выбарамі прапанавалі з калідора

2010 2010-12-16T17:28:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shkolnykarydor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, выбары ў нашай краіне павінны праводзіцца галосна і адкрыта. Адпаведна кожны кіраўнік ўчастковай камісіі павінен старацца зрабіць ход выбараў адпаведным закону.

На справе, на жаль, атрымліваецца не зусім так. Або нават зусім не так. Вось ўчастак № 14 у горадзе Орша. Размешчаны ён у школе № 8. У спісах выбаршчыкаў 1 134 чалавекі.

Здавалася б, для галасавання будзе выбрана самае прасторнае памяшканне школы.

Замест гэтага ўчастак размясцілі ў самым маленькім кабінеце, які толькі ў гэтай школе можна было знайсці. Плошча яго не больш 12-14 метраў. У такім памяшканні нават двум выбаршчыкам цяжка разысціся. Урна стаіць у адным куце кабінета, побач са сталамі камісіі, а кабінкі знаходзяцца ў іншым.

У такой сітуацыі кіраўнік камісіі Эла Азарава не прыдумала іншага спосабу зрабіць памяшканне прасторней, як выдаліць з участка назіральнікаў Святлану Малчанаву і Людмілу Герасіменка ў калідор, матывуючы гэта недахопам месца.

Назіральнікі звярнуліся са скаргай у пракуратуру.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства