viasna on patreon

Барысаў: Выснова кампаніі - выканкамаўская газета не СМІ

2010 2010-12-17T09:21:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/adzinstva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зараз ужо можна падвесці вынік працы газеты Барысаўскага райвыканкама "Адзiнства" у перыяд перадвыбарчай кампаніі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На жаль, вынік не суцяшальны: газета не з'яўляецца сродкам масавай інфармацыі, застаючыся сродкам агітацыі і прапаганды існуючага пакуль рэжыму.

Рэкорд выканкамаўскай газеты: толькі адзін раз за ўсе тры месяцы перадвыбарчай кампаніі ў друкаванай версіі выдання былі ўзгаданы імёны дзевяці альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты. Газета тады надрукавала рашэнне ЦВК аб рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты з пайменным пералікам.

Увесь астатні час газета друкавала (і мноства разоў) імя аднаго прэтэндэнта, а потым і кандыдата: Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым не забываючы шэльмавацьь апазіцыю http://spring96.org/be/news/37889. Чаго вартыя публікацыі пра нейкага неназванага апазіцыянера, які замахваўся з сякерай на жыццё таксама неназванай жанчыны, або аповяд аб "злосных" "праўдалюбцах" (так яны названы ў газеце), якія нібыта прыцягвалі непаўналетнюю школьніцу да распаўсюду друкаваных матэрыялаў кампаніі "Гавары праўду!".

Асобнае месца (вельмі значнае!) на працягу ўсіх трох месяцаў перадвыбарчай кампаніі было аддадзена Ўсебеларускаму сходу. Пад гэтай рубрыкай друкаваліся шматлікія справаздачы аб дасягненнях ва ўсіх сферах, якія адбыліся, як вынікала з публікацый, выключна дзякуючы палітыцы прэзідэнта Лукашэнкі. Гэта значыць, практычна, газета як сродак масавай інфармацыі пры правядзенні галоўнай палітычнай кампаніі краіны такой не з'яўлялася, паколькі проста пра гэтую кампанію не інфармавала. Але затое працавала выключна як прапагандыст вельмі сумніўных, па высновах многіх экспертаў, заваёў рэжыму.

У сераду, 15 снежня, выйшаў апошні перад выбарамі нумар, які можна купіць у свабодным продажы (будзе яшчэ пятніцкі, які распаўсюджваецца малым накладам толькі сярод падпісантаў) і які толькі пацвярджае прыведзеныя вышэй аргументы. І ў гэтай газеце няма імёнаў дзевяці альтэрнатыўных кандыдатаў.  Зато "ганаровае" месца займае заклік "Белай Русі", БРСМ, ДОСААФ, Саюза афіцэраў і савета ветэранаў галасаваць за Лукашэнку. Крыўдна за чытачоў гэтай газеты - нічога карыснага як выбаршчыкі, якія маюць права на доступ да аб'ектыўнай інфармацыі, яны для сябе ўзяць не маглі з выканкамаўскага "Адзiнства".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства